Спустя полвека краевед Р.М.Бензерук записал свидетельство местной жительницы В.В.Купич (Юрасик), которая случайно избежала смерти:
«Калi пачалася вайна, я жыла ў Драмлёве. Маладая была, не замужам i трапiла ў спiс для адпраўкi ў Германiю. Каб не ехаць, уладкавалася працаваць у маёнтку Гарэлкi.
11 верасня 1942 г. я чакала мацi. Выбегу на дарогу: не, не iдзе! А гадзiн у дзесяць прыбегла да мяне дзяўчынка Надзя, якая таксама працавала ў маёнтку, i са слязамi на вачах па-ведамiла, што наша вёска гарыць.
Я кiнула ўсё i пабегла. Да Драмлёва было кiламетраў шэсць. Усю дарогу спяшалася: выбегу з кустоў — агонь, а то карчы схаваюць — i толькi чорны дым. А як дабегла да вёскi, i ногi быццам прыраслi да зямлi. З пажарышча мяне заўважылi, i вакол зацiўкалi кулi. Тут раптам я пачула загад па–польску: «Дзецко, падай!». Я ўпала на зямлю. Непадалёку стаяў салдат у нямецкай форме. Пасля даведалася, што гэта пан эканом паслаў знаёмага немца, каб той выручыў мяне.
Ён пайшоў да тых, хто палiў вёску, аб нечым перагаварыў з iмi. Страляць перасталi. Потым вярнуўся да мяне i сказаў: «Iдзi да маёнтка. Там цябе чакае пан». — «А людзi дзе?» — запыталася я. — «Зламыснiкi спалiлi вёску, а людзей тваiх вывезлi...».
Я адразу не пайшла ў маёнтак, а ў вёску Вярхi, дзе замужам была цётка Дуня. Яна дала мне папiць вады, гаварыла цёплыя словы, хоць сама, я бачыла, ледзь стрымлiвае слёзы.
Калi ж я спыталася: «Цётка Дуня, а дзе нашы родныя?» — жанчына раптам абхапiла рукамi галаву, заплакала–загаласiла: «Няма iх. Нiкога няма, Верачка! Усе згарэлi...».
Мы, абняўшыся, доўга плакалi. Потым цётка Дуня сказала: «Коля Ярмашук, тваёй хроснай сын, вырваўся з агню i прыбег у Мажэйкi. Там яго цётка жыве».
I я пайшла ў Мажэйкi. Колю цяжка было пазнаць: ён, як шалёны, утаропiўся вачыма ў адну кропку, увесь трымцеў i бязладна паўтараў незразумелыя словы.
Я вярнулася ў маёнтак. Назаўтра адпрасiлася пайсцi на пажарышча. Пан даў мне фурманку i вазнiцу. Мы паехалi. Трымалася, аж пакуль не дайшла да свайго двара, а там ногi падкасiлiся, страцiла прытомнасць. Як дзядзька Мiкалай давёз мяне дадому, не помню. Ачуняла толькi праз некалькi дзён...
Час прайшоў немалы, алi i сёння мне снiцца агонь Драмлёва. Я бачу, як да неба гараць хаты».